Знайсці
10.10.2020 / 11:343РусŁacБел

Адваката Бабарыкі і Калеснікавай могуць пазбавіць ліцэнзіі з-за яго каментара Tut.by

Адвакаты Віктара Бабарыкі Аляксандр Пыльчанка (злева) і Дзмітрый Лаеўскі. Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by

7 кастрычніка Аляксандру Пыльчанку — абаронцу Віктара Бабарыка і Марыі Калеснікавай — у Міністэрстве юстыцыі ўручылі «апавяшчэнне аб разглядзе пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі», піша Tut.by.

— Я азнаёміўся з матэрыяламі, якія будуць прадметам разгляду на камісіі — гэта публікацыя Tut.by ад 14 жніўня, дзе я казаў пра сваё бачанне сітуацыі, аб прававой ацэнцы таго, што адбываецца ў краіне. 9-12 жніўня мы назіралі нейкія неверагодныя рэчы, людзі проста не верылі, што гэта беларускі АМАП збівае людзей — хацелі верыць, што гэта расійскі, ніхто не разумеў, чаму ніхто з наглядных органаў не прадпрымае ніякіх дзеянняў, не заводзіць крымінальныя справы па дзеяннях супрацоўнікаў МУС, усе былі ў шоку. У каментары Tut.by я распавёў, што можа рабіць Генпракуратура, калі ў краіне адбываюцца неймаверныя рэчы. Пазней на дзяржаўным канале гаварылася, што я ледзь не экстрэмісцкія выказванні раблю і што маім словам будзе дадзеная прававая ацэнка, — кажа Пыльчанка.

У публікацыі 14 жніўня Аляксандр Пыльчанка распавёў, якімі паўнамоцтвамі валодае генпракурор і якія дзеянні можа распачаць па апублікаваных у СМІ відэа і сведчаннях збіцця людзей 9-12 жніўня ў РУУС і ІЧУ. Юрыст заявіў, што генпракурор Беларусі павінен распачаць крымінальныя справы па фактах збіцця мірных грамадзян, жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з затрыманымі. Юрыст таксама адзначыў, што Генпракуратура павінна адхіліць ад займаных пасад на час праверкі міністра ўнутраных спраў, яго намеснікаў і начальніка ІЧУ да ўстанаўлення іх дачынення або недатычнасці да таго, што адбылося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930