Знайсці
09.10.2020 / 23:34РусŁacБел

#FightLikeaBelarusianGirl — 10 кастрычніка па ўсім свеце пройдуць жаночыя маршы ў падтрымку беларусаў

Фота Надзеі Бужан

«Мы, жанчыны Беларусі, звяртаемся да сусветнай жаночай супольнасці з заклікам аб дапамозе. Жаночая салідарнасць не мае межаў, і мы будзем рады, калі жанчыны ўсяго свету падтрымаюць нашу ініцыятыву ў барацьбе за свае правы і годнасць!» — пішуць арганізатаркі.

Жаночыя маршы салідарнасці з беларусамі пройдуць у Германіі, Швейцарыі, Люксембургу, Нарвегіі, Эстоніі, Францыі, Швецыі, Польшчы, ЗША, Канадзе, Венгрыі, Бельгіі, Брытаніі, Новай Зеландыі, Даніі, Літве, Латвіі, Іспаніі і на Кіпры.

Першы жаночы марш прайшоў у Мінску 12 жніўня. Жанчыны выйшлі на Камароўку, пратэстуючы супраць жорсткасці, з якой душыліся пратэсты 9-11 жніўня. Далей жанчыны ладзілі маршы ў сталіцы кожную суботу, а калі лукашэнкаўцы сталі арыштоўваць і жанчын, пачалі проста шпацыраваць па праспекце з кветкамі ў той самы час, не збіраючыся ў калону.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера