Знайсці
09.10.2020 / 23:181РусŁacБел

«Мяняюцца палітычныя настроі ў турмах»

Дэманстранты каля ізалятара на Акрэсціна. Фота Надзеі Бужан

Беспрэцэдэнтная колькасць палітвязняў у турмах уплывае на настроі крымінальных вязняў і персаналу. Пра гэта сведчаць абрыўкі інфармацыі, якія даходзяць з турмаў праз ліставанне і ад тых людзей, якія выходзяць.

За жнівень-верасень праз турмы прайшлі тысячы затрыманых. Акрамя таго, у СІЗА ўтрымліваюцца некалькі соцень арыштаваных па крымінальных справах. Іх, да таго ж, пераводзілі з турмы ў турму.

З «палітычнымі» перасякаюцца тысячы вязняў і супрацоўнікаў МУС. Гэта стварае нечаканыя сацыяльныя кантакты ў асяроддзях, у якія ў іншай сітуацыі апазіцыйныя ідэі не маглі б пранікнуць хутка.

Атрыманне турэмнага досведу тысячамі праціўнікаў дыктатуры і іх уплыў на настроі «за мурамі» — нечаканае наступства масавых рэпрэсій 2020-га, якое можа мець доўгатэрміновы эфект.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930