Знайсці
09.10.2020 / 20:1411РусŁacБел

Ватыкан «не вельмі спадзяецца», што мітрапаліт Кандрусевіч вернецца ў Беларусь

Па словах высокапастаўленага дыпламата Ватыкана, брытанскага арцыбіскупа Пола Галахера, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у найбліжэйшы час наўрад ці вернецца ў Беларусь, паведамляе каталіцкае выданне Cruxnow.

«Мы спрабавалі даказаць, што ў інтарэсах усіх, касцёла і дзяржавы, каб яму было дазволена вярнуцца ў краіну», — сказаў брытанскі арцыбіскуп Пол Галахер.

Галахер сказаў, што абмежаванні, якія беларускія ўлады паспрабуюць накласці ў якасці ўмовы вяртання 74-гадовага арцыбіскупа, які пражывае цяпер у Польшчы, наўрад ці будуць прымальнымі.

На пытанне, ці можа Кандрусевіч стаць «біскупам у выгнанні», як Іосіф Сліпый, які кіраваў Украінскай грэка-каталіцкай царквой з Рыма з 1963 года да 1984 года, Галахер адказаў: «Гэтага нельга выключаць».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930