Знайсці
09.10.2020 / 17:0912РусŁacБел

Чаму хлопец раздзеты? МУС апублікавала відэа допыту 19-гадовага жыхара Узды

МУС апублікавала відэа допыту 19-гадовага жыхара Узды, які зняў чырвона-зялёны сцяг на мінскім аўтавакзале. Яго ўчынак трапіў на відэакамеру, яго затрымалі.

Чытайце таксама: Мужчына забраў заплечнік хлопца, які зняў чырвона-зялёны сцяг з аўтавакзала. Пачалася бойка ВІДЭА

Звяртае на сябе ўвагу тое, што на допыце ці апытанні — на відэа не канкрэтызуецца, што адбываецца — хлопец раздзеты і ў наручніках. «Наша Ніва» скіравала пытанне прэс-службе МУС, чаму падазраваны на відэа раздзеты. Мы пакуль не атрымалі адказу.

Раней былі сведчанні ад іншых «палітычных» зняволеных пра тое, што іх раздзявалі ў месцах утрымання. Так, «дыджэй перамен» Сакалоўскі сцвярджаў, што яго на Акрэсціна нейкі час трымалі ў камеры ў адных майтках, забралі вопратку. А Павел Севярынец перадаў сваёй жонцы, што яго пэўны час трымалі без абутку, што прывяло, па яе словах, да захворвання суставаў.

19-гадовы затрыманы патлумачыў свой учынак рэакцыяй на зняццё нацыянальных сцягоў.

Раней беларускія праваабаронцы заявілі, што зафіксавалі больш за 500 выпадкаў, якія падпадаюць пад паняцце «катаванні». Адпаведныя матэрыялы яны перадалі ў міжнародныя структуры.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера