Знайсці
09.10.2020 / 13:094РусŁacБел

Намеснік Качанавай Анатоль Ісачанка пайшоў на самаізаляцыю з-за COVID-19

minsk-region.gov.by

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка сышоў на самаізаляцыю з-за COVID-19, пра гэта ён паведаміў у сваім акаўнце ў Facebook у пятніцу, піша Інтэрфакс.

«Цяпер знаходжуся на самаізаляцыі і не магу не звярнуцца да вас. На жаль, другая хваля COVID не прымусіла сябе чакаць», — напісаў Ісачанка.

Чыноўнік падкрэсліў, што галоўная задача цяпер для ўсіх —засцерагчы сябе, родных і блізкіх.

«Гэта асабістая адказнасць і дысцыпліна кожнага з нас! Наша добрасумленнае стаўленне да сябе не толькі ўратуе нам здароўе, але будзе добрай падтрымкай і дапамогай для дактароў», - адзначыў ён і заклікаў усіх выконваць дыстанцыю, мыць рукі і насіць маскі.

Як паведамлялася, на гэтым тыдні каранавірус дыягнаставалі і ў дэпутата Андрэя Савіных.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера