Знайсці
09.10.2020 / 12:4613РусŁacБел

Аляксандра Герасіменя расказала, як танцавала з Лукашэнкам на першай сустрэчы з ім

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя ў інтэрв'ю Youtube-каналу «Жізнь-маліна» расказала, пры якіх абставінах пазнаёмілася з Лукашэнкам. 

— Раскажы, калі першы раз убачыла Лукашэнку?

— Я была яшчэ вельмі юная. У мяне тады былі першыя поспехі ў плаванні. Я святкавала Новы год, як і ўсе. Святкавала не дома, была ў гасцях. А мне патэлефанавалі і сказалі быць 1 студзеня на ялінцы. А я ж у гасцях, натуральна, першага студзеня я не буду зранку дома. І я прыйшла ў джынсах, швэдры і красоўках. А там людзі ў вечаровых строях. Я нават не ведаю, як мяне пусцілі. Няёмка было, але я разумела, што дзеля гэтага не гатовая ехаць дадому і мяняць свой гардэроб, каб прыйсці на ялінку прыгожай.

— Табе патлумачылі, што гэта прэзідэнцкая ялінка?

— Натуральна. У мяне ёсць свае прыярытэты, таму я абрала ўсё ж такі адпачываць з сябрамі, святкаваць свой дзень нараджэння ў коле сяброў, чым бегчы дадому, пераапранацца (у Аляксандры 31 снежня дзень нараджэння — НН). Для мяне гэта ўмоўнасць. Калі мяне хочуць бачыць, якая розніца, у чым я буду: у вечаровай сукенцы ці вось так. Натуральна, мне было некамфортна, бо ўсе былі такія ваў, а тут я такая вось. Плюс яшчэ, як я зразумела, быў запланаваны танец са мной. Таму я зганьбілася па поўнай.

— Распавядзі.

— Мяне запрасіў прэзідэнт на танец, і я вось такая прыгожая з ім танчыла — у абсалютна штодзённай вопратцы.

— А вы камунікавалі ў танцы?

— Спрабавалі неяк. Але музыка была гучная, шумна, таму там асабліва не пакамунікуеш. Пыталася нешта такое, ці займаўся ён спортам. Гэта было літаральна пару хвілін.

— У выніку ніхто не зрабіў табе заўвагу?

— Не.

— Былі такія моманты, калі ты захаплялася Лукашэнкам?

— Ды каб захапляцца чалавекам, чалавек павінен зрабіць нешта такое, каб мяне зусім… Наўрад ці. У мяне былі моманты, што гэта крута, калі прэзідэнт табе цісне руку, цябе адзначылі. Насамрэч, так, для мяне гэта было прыемна, і калі мяне ўзнагароджвалі, значыцца, я нечага вартая, сам прэзідэнт запрашаў мяне і ўручаў узнагароды, але каб захапляцца, то такога, напэўна, і не было.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера