Знайсці
08.10.2020 / 19:1155РусŁacБел

Кіраўнік Акадэміі навук: Хіба можна не любіць рускую мову, калі гэта мова праўды і ісціны?

У нядаўнім навуковым выданні «Даклады Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» быў апублікаваны артыкул «Белорусско-русское двуязычие — исторически сложившаяся духовно-культурная ценность народа» аўтарства кіраўніка Акадэміі навук Уладзіміра Гусакова і члена-карэспандэнта Аляксандра Кавалені. Артыкул прысвечаны білінгвізму ў Беларусі.

Уладзімір Гусакоў

Прывядзём некалькі цытат з гэтай публікацыі, размешчанай у навуковым рэспектабельным выданні:

«Руская мова не мае недахопаў многіх вядомых моў іншых краін і народаў. Такім чынам, руская мова не прымае рэзкасці і напорыстасці англійскай, скорагаворкі і гучнасці італьянскай, спешнасці і няпоўнай выразнасці французскай, маршавасці нямецкай, «пшэкання» польскай».

«На рускай мове найбольш сакавіта гучыць нават ненарматыўная лексіка, так званы слэнг, якім карыстаецца ўвесь свет».

«Хіба можна не любіць рускую мову? Калі гэта мова праўды і ісціны. Менавіта рускаму народу наканавана быць першапраходцам і празорцам сусветнага развіцця», — гаворыцца ў артыкуле, адным з аўтараў якога з'яўляецца кіраўнік Акадэміі навук Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930