Знайсці
08.10.2020 / 14:278РусŁacБел

Мінэнерга: Беларусь будзе эканоміць $500 мільёнаў на год на імпарце газу пасля ўводу БелАЭС

Мінэнерга Беларусі пацвердзіла планы па зніжэнні аб'ёмаў пакупанага ў Расіі газу пасля запуску БелАЭС, штогадовы эканамічны эфект ацэньваецца ў $ 500 млн, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, піша Інтэрфакс.

«За кошт скарачэння аб'ёмаў закупленага прыроднага газу мы будзем мець (у сувязі з уводам БелАЭС) каля $ 500 млн штогадовага эканамічнага эфекту. Гэта толькі на паліве», - сказаў Міхадзюк у інтэрв'ю выданню «Беларусы і рынак».

Па яго звестках, «поўная першая загрузка ў адзін рэактар абыходзіцца прыкладна ў $130 млн. У год мяняецца 25% паліўных зборак, г.зн гадавыя выдаткі складаюць каля $35 млн». Пры гэтым намеснік міністра падкрэсліў, што «ў далейшым мы патэнцыйна можам купляць яго (ядзернае паліва) і ў іншага пастаўшчыка — пры эканамічнай мэтазгоднасці і тэхнічнай магчымасці яго выкарыстання на дадзеным аб'екце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930