Знайсці
07.10.2020 / 15:171РусŁacБел

Літва заблакавала выдзяленне сродкаў Беларусі ў рамках праграмы ЕС

Улады Літвы заблакавалі выдзяленне фінансавання Беларусі ў межах праграмы Еўрасаюза па трансгранічным супрацоўніцтве. Пра гэта ў сераду паведаміла агенцтву Reuters прадстаўнік МУС Літвы Бажэна Забароўска-Здановіч, піша ТАСС.

Усе выплаты былі спыненыя да атрымання ад Еўракамісіі тлумачэнняў па відавочных рызыках», — сказала яна. Па словах прадстаўніка МУС, адзін з замарожаных плацяжоў складаў каля €3 млн.

Як сказала Бажэна Забароўска-Здановіч, выплаты былі спыненыя неадкладна пасля абвастрэння сітуацыі ў Беларусі з боязі, што ўрад краіны будзе выкарыстоўваць іх не па прызначэнні.

Праграма супрацоўніцтва разлічаная на развіццё рэгіёнаў на мяжы паміж Беларуссю, Літвой і Латвіяй. ЕС планаваў вылучыць на яе €18,4 млн у 2020 годзе, €10,7 млн у 2021 годзе і €3,5 млн у 2022-2024 гадах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера