Знайсці
07.10.2020 / 12:5116РусŁacБел

Кіраўнік Мінгарсавета прапанаваў мінімізаваць колькасць наземнага пасажырскага транспарту

«Мінск-навіны»

Выкарыстанне аўтобусаў і тралейбусаў у сталіцы варта мінімізаваць. Такое меркаванне выказаў «Мінск-навінам» старшыня Мінгарсавета Андрэй Бугроў.

«Дабрабыт мінчукоў расце. Большасць з іх перасоўваюцца на асабістым транспарце і пакуль не гатовыя адмовіцца ад яго на карысць грамадскага. Напэўна, надышоў час прааналізаваць, у якой колькасці пасажырскіх аўтобусаў і тралейбусаў сапраўды мае патрэбу горад. Яны курсіруюць з тым жа інтэрвалам, што і 10 гадоў таму, многія ідуць па маршруце паўпустыя. Пры тым іх праца датуецца — марнуюцца немалыя бюджэтныя грошы. Адсюль узнікае лагічнае пытанне: наколькі такія выдаткі мэтазгодныя?» — прывёў аргументы спадар Бугроў.

На яго думку, гэта апраўданы крок з улікам яшчэ і таго, што ў Мінску неўзабаве адкрыюць новую лінію метро. Павелічэнне інтэрвалу руху на некаторых маршрутах ніяк не адаб'ецца на камфорце пасажыраў, упэўнены ён.

«Смартфоны ёсць амаль у кожнага. Існуюць спецыяльныя дадаткі, дзе можна паглядзець расклад транспарту, — растлумачыў Бугроў. — І прыйсці на прыпынак у патрэбны момант. Вывучыў графік руху патрэбнага аўтобуса, разлічыў час — выйшаў і паехаў. Ніякіх праблем не ўзнікне. А карысць відавочная. Па-першае, разгрузіць дарогі. Па-другое, зможам перанакіраваць вызваленыя сродкі на іншыя мэты».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера