Знайсці
06.10.2020 / 17:276РусŁacБел

Ціханоўская гаварыла з Меркель 45 хвілін і падарыла ёй бел-чырвона-белы парасон і кнігу

Святлана Ціханоўская завяршыла сустрэчу з Ангелай Меркель.

Сустрэча доўжылася 45 хвілін. Святлана Ціханоўская распавяла, што мірныя мітынгі ў Беларусі працягваюцца, і таму рэжым працягвае павялічваць колькасць палітвязняў. Многія народныя лідары, як Сяргей Ціханоўскі і Марыя Калеснікава, працягваюць знаходзіцца ў турме. Таму цяпер вельмі важна спыніць гвалт і вызваліць палітычных вязняў.

Святлана падкрэсліла, што пратэсты ў Беларусі — гэта не барацьба супраць Расіі або на карысць Еўропы: гэта следства ўнутрыбеларускага крызісу. І галоўная мэта народа цяпер — новыя выбары. Важна правесці іх найбліжэйшы час, паколькі 26 гадоў народ жыў пад ціскам — і трываць яго больш не мае намеру.

Святлана дадала, што беларускі народ таксама чакае інвестыцыйную падтрымку, дапамогу незалежным медыя і грамадзянскім арганізацыям — для пераадолення наступстваў крызісу.

Святлана таксама падарыла Ангеле бел-чырвона-белы парасон і кнігу «Краіна Беларусь» у нямецкім перакладзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930