Знайсці
06.10.2020 / 16:261РусŁacБел

Журналісту «Моцных навінаў» Надзеі Пужынскай далі 14 сутак арышту. Дзе і калі яе судзілі — невядома

Фота «Моцныя навіны»

У Гомелі судзілі журналістку мясцовага партала «Моцныя навіны» — але ніхто з блізкіх і калег, якія дзяжурылі два дні ў будынку суда, не змог патрапіць на пасяджэнне. Надзеі Пужынскай далі 14 сутак, піша Tut.by.

У суботу, 3 кастрычніка, у Гомелі затрымалі галоўнага рэдактара «Моцных навін» Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама з'яўляецца работнікам выдання. Надзея Пужынская з роднымі Дзяніса павезла ім перадачу ў ізалятар.

«Ёй там нехта патэлефанаваў, яна адышла і знікла, а потым паведаміла, што знаходзіцца ў Савецкім РАУС. Потым стала вядома, што Надзея затрыманая ў сувязі з вядзеннем адміністрацыйнага працэсу паводле артыкула 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў)», — распавядаў раней уладальнік партала Пётр Кузняцоў.

У чым канкрэтна вінавацілі дзяўчыну, ніхто не ведаў.

Сёння, 6 кастрычніка, адбыўся суд. Як менавіта і дзе вынеслі рашэнне па справе — невядома. Пра яго «Моцным навінам» распавяла мама Надзеі: дачка патэлефанавала ёй пасля суда і паведаміла, што атрымала 14 сутак. Журналісты, што дзяжурылі ў судзе Савецкага раёна, не трапілі на пасяджэнне.

Ганне Якштас сёння далі штраф у 20 базавых: у яе ёсць непаўналетнія дзеці, і на «суткі» яе адправіць не могуць.

Дзяніс Якштас учора атрымаў 15 сутак.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930