Знайсці
06.10.2020 / 15:092РусŁacБел

Баку прыгразіў Ерэвану разбуральнымі ўдарамі ў Карабаху, калі тыя прыменяць «Іскандэры»

Trend.az

Міністр абароны Азербайджана Закір Гасанаў даручыў працягнуць контрнаступ на лініі судакранання ў зоне нагорна-карабахскага канфлікту, загадаў у выпадку прымянення Арменіяй комплексаў «Іскандэр» задзейнічаць зброю з «вялікай разбуральнай сілай», піша Trend.az.

«6 кастрычніка пад кіраўніцтвам міністра абароны генерал-палкоўніка Закіра Гасанава адбылася спецыяльная службовая нарада. У ходзе нарады прааналізіравалі бягучую сітуацыю падчас контрнаступальнай аперацыі і далі ўказанне працягнуць планамернае, мэтанакіраванае і паслядоўнае знішчэнне сіл праціўніка. Міністр абароны даручыў войскам прыняць жыццёва важныя і неабходныя меры на вызваленых тэрыторыях», — паведаміла ў аўторак Міністэрства абароны Азербайджана.

Міністр таксама заявіў, што ў выпадку прымянення армянскімі ваеннымі аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» будуць прыняты адэкватныя дзеянні ў адказ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера