Знайсці
06.10.2020 / 14:431РусŁacБел

Пад Маладзечнам раўнівы муж забіў жонку, заспеўшы яе ў гасцях

Здарэнне адбылося вечарам у мінулую пятніцу ў вёсцы Краснае. Мужу — 38 гадоў, жонцы — 35, паведамляе МУС.

Муж застаў жонку ў гасцях у знаёмага, 35-гадовага жыхара вёскі.

Раз'юшыўся і стаў збіваць, нанёс мноства удараў рукамі, нагамі па розных частках цела. Збіццё працягвалася ў двары дома: цягаў жонку за валасы, біў, жанчына памерла на месцы.

Гаспадар дома палічыў за лепшае не ўмешвацца.

Выпадковым сведкам трагедыі стаў сусед, які прыбег, пачуўшы крыкі і лаянку за плотам. Мужчына заспеў нецвярозага мужа, які стаяў над скрываўленым целам. Сусед выклікаў хуткую дапамогу і міліцыю.

Падазраваны на момант затрымання знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. У яго крыві было 3,7 праміле.

Затрыманы не адмаўляе сваёй віны і напісаў яўку з прызнаннем віны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера