Знайсці
06.10.2020 / 12:3213РусŁacБел

Чэмпіёнку свету па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую звольнілі «за прагулы». Яна выказвалася пра сітуацыю ў Беларусі

Спартсменку 2019 года ў Беларусі, чэмпіёнку свету па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую звольнілі за прагулы з нацыянальнай каманды. Гэтую інфармацыю sport.tut.by паведаміў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Мікалай Казека.

— Сёння на сходзе нам паведамілі, што Саша Раманоўская звольненая за прагулы. Загад уступіць у сілу 16 кастрычніка. Мы, вядома, будзем яго аспрэчваць, — сказаў Мікалай Казека.

Нацкаманда адносіцца да Міністэрства спорту. Але яно дэлегавала паўнамоцтвы па кіраванні нацыянальнай камандай у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі, а тут яе звольнілі. Загад падпісаў новы дырэктар РЦАП, які прыйшоў да нас з вадналыжнага спорту — адзначыў Мікалай Казека.

Ён таксама распавёў, што цяпер Аляксандра праходзіць рэабілітацыю пасля траўмы.

— Афіцыйна Аляксандру Раманоўскую звольнілі за прагулы. Але насамрэч у Сашы была форс-мажорная сітуацыя — яе бацька перанёс інсульт, не было каму вазіць яго ў бальніцу. Гэтым займалася Аляксандра. Яна тэлефанавала, тлумачыла, але ніхто ў РЦАП не звярнуў на гэта ўвагі. Загад уступіць у сілу 16 кастрычніка. Рашэнне ангажаванае. Мы, вядома, будзем яго аспрэчваць, — заявіў Казека.

***

Раней Аляксандра Раманоўская смела выказвалася пра сітуацыю ў Беларусі, асуджала гвалт. Яна выказвала засцярогу, што супраць яке могуць быць ужыты захады.

Раней і праслаўленага трэнера Мікалая Казеку пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі. Ён таксама асудзіў гвалт на вуліцах Беларусі пасля выбараў.

За «дрэнную ідэалагічную працу» звольнены дырэктар РЦАП па фрыстайле

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930