Знайсці
05.10.2020 / 15:333РусŁacБел

Ціханоўская прызначыла прадстаўнікоў па канстытуцыйнай рэформе і па справах моладзі

Алана Гебрэмарыям. Фота з тэлеграма Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская заявіла, што падтрымлівае працу грамадскай Канстытуцыйнай камісіі, якая займаецца распрацоўкай праекта змяненняў і дапаўненняў да Канстытуцыі 1994 года, паведамляецца ў яе тэлеграм-канале.

Старшынёй камісіі з'яўляецца Мечыслаў Грыб, а каардынуе яе працу Анатоль Лябедзька.

Мечыслаў Грыб — заслужаны юрыст РБ, старшыня Вярхоўнага Савета XII склікання. Анатоль Лябедзька — дэпутат Вярхоўнага Савета XII і XIII скліканняў, кіраўнік Цэнтра «Еўрапейскі дыялог».

Прадстаўніком па справах моладзі і студэнтаў стала Алана Гебрэмарыям — актывістка «Моладзевага блока», член асноўнага складу Каардынацыйнай рады.

Раней Ціханоўская абвясціла юрыста і праваабаронцу Гары Паганяйла прадстаўніком па правах чалавека, а эканаміста Алеся Аляхновіча — прадстаўніком па эканамічных рэформах.

Таксама Ціханоўская прызначыла двух памочнікаў. Старшым палітычным дарадцам яна прызначыла Аляксандра Дабравольскага — сябра Палітрады АГП, дырэктара Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў.

Дарадцам па міжнародных адносінах стаў Франак Вячорка — аналітык Атлантычнага савета, віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930