Знайсці
05.10.2020 / 15:278РусŁacБел

Затрымалі і асудзілі хлопца, які сфатаграфаваўся з гідрантам ад зламанага вадамёта

27-гадовы Мікіта Ігнацюк у нядзелю сфатаграфаваўся з гідрантам, які пратэстоўцы выцягнулі з вадамёта.

Фота хутка разыйшлося па сацсетках — на здымках твар Мікіты замазвалі, але ў той жа дзень хлопца ўсё ж затрымалі. Ён сцвярджаў, што толькі сфатаграфаваўся з гідрантам, але гэта не выратавала хлопца.

Мікіта жыве ў Брэсце, у Мінск ён прыехаў, хутчэй за ўсё, спецыяльна на марш, мяркуюць сваякі. 

«Ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнне. Быў суд, — паведаміла «Нашай Ніве» Наталля Ганусевіч, прэс-сакратар мінскай міліцыі.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска адказалі, што Мікіта Ігнацюк прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён атрымаў 15 сутак.

Суддзя — Аляксандр Петраш. Вядома, што гэты суддзя часта дае дэманстрантам суткі.

На відэа добра бачна, што ў людзей, якія «разбіралі» вадамёт, зусім не такая вопратка, як у Мікіты. Яго віна — фотаздымак з тым злашчасным кавалкам гідранта.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930