Знайсці
05.10.2020 / 08:285РусŁacБел

Беларусь пазбаўлена права на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды ў 2022 годзе

Гэта не звязана з палітычнымі пратэстамі.

Беларусь пазбаўленая права на правядзенне Cусветнай шахматнай Алімпіяды ў 2022 годзе. Беларусь атрымала права на яе правядзенне ў 2018-м, аднак 4 кастрычніка стала вядома, што наша краіна парушыла фінансавыя абавязацельствы, піша «Прэсбол».

«Гэта звязана з тым, што Мінспорту Беларусі не змагло даць неабходныя авансавыя плацяжы і страхоўку», — паведамляе Chess.com.

«З павагі да арганізатараў мы не хацелі б удакладняць сумы, але гэта даволі істотныя парушэнні. ФІДЭ (Міжнародная федэрацыя шахмат) некалькі месяцаў сумленна вяла перамовы, але, на жаль, яны не ўвянчаліся поспехам. Парушэнні і іх значнасць арганізатарамі не аспрэчваюцца», — паведаміў юрыст ФІДЭ Аляксандр Мартынаў.

Прэзідэнт ФІДЭ Аркадзь Дворкавіч, у сваю чаргу, заявіў, што фінансавыя праблемы з боку арганізатараў не звязаныя з палітычным крызісам у Беларусі.

Вядома, гэта [масавыя пратэсты] не дапамагае, але вызначана гэта не галоўная прычына. Яшчэ ў пачатку лета, да прэзідэнцкіх выбараў, нам паведамілі, што не могуць арганізаваць гэтыя мерапрыемствы, — сказаў Дворкавіч.

russian.people.com.cn

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930