Знайсці
03.10.2020 / 17:2310РусŁacБел

«Я заўсёды кіраваўся прынцыпамі гуманізму». Пасля 8 гадоў службы звольніўся консул у Беластоку Міхаіл Гольцаў

Звольніўся консул Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку Міхаіл Гольцаў.

«Per aspera ad astra: праз гэты прынцып ішлі гады навучання, павышэнне ўзроўню кваліфікацыі для занятку любімай справай: быць карысным людзям і аказваць ім дапамогу ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. На жаль, гэты этап у выглядзе 8,5 года служэння краіне і людзям завершаны. У сваёй дзейнасці я заўсёды кіраваўся прынцыпамі гуманізму, прафесіяналізму і адданасці справе і стараўся працаваць на карысць усяго грамадства. Я дзякую ўсім, каго ведаю і не ведаю, але каму змог прынесці карысць і дапамагчы. Самае галоўнае — гэта чалавечая ўдзячнасць.

Калі патрэбен сумленны спецыяліст, які ведае тры замежныя мовы (англійская, польская, іспанская), гатовы павышаць свой далейшы прафесійны ўзровень у любой сферы (магчыма сфера турызму), буду рады разгледзець магчымасці», — напісаў ён у фэйсбуку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930