Знайсці
01.10.2020 / 14:0913РусŁacБел

Ціханоўская: Пуцін мог бы быць пасярэднікам ва ўрэгуляванні беларускага крызісу

Прэзідэнт Расіі мог бы адыграць ролю пасярэдніка ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі, заявіла ў чацвер Святлана Ціханоўская, піша «Інтэрфакс».

«Было б добра, калі б прэзідэнт Макрон пераканаў прэзідэнта Пуціна ўзяць удзел у гэтых перамовах у якасці пасярэдніка», — сказала яна ў інтэрв'ю французскай радыёстанцыі РТЛ.

Ціханоўская патлумачыла, што, на яе думку, усе суседзі Беларусі могуць аказаць такую дапамогу і ўзяць на сябе ролю пасярэднікаў.

Яна распавяла, што разлічвае на наступным тыдні правесці сустрэчу з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель.

«Мы плануем сустрэчу на наступны тыдзень. У пятніцу гэта павінны анансаваць», — заявіла Ціханоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930