Знайсці
29.09.2020 / 15:393РусŁacБел

Мінфін Расіі: Беларусь выкарыстала $4,5 млрд расійскага крэдыту на будаўніцтва АЭС

Мінфін РФ падрыхтаваў да ратыфікацыі папраўкі ў пагадненне аб расійскім крэдыце на будаўніцтва БелАЭС і вынес іх на грамадскае абмеркаванне, піша Інтэрфакс.

«Па стане на 1 верасня 2020 года выкарыстана сродкаў крэдыту на суму $4,5 млрд. Пратэрмінаваныя абавязацельствы беларускага боку па пагадненні адсутнічаюць. Паводле дзяржкарпарацыі «Расатам», прагнозны кошт праекта па будаўніцтве БелАЭС, фундаваны за кошт сродкаў крэдыту, не перавысіць $6 млрд», — гаворыцца ў апублікаваным абгрунтаванні праекта пастановы ўрада РФ.

Пастанова будзе прынятая для ўнясення на ратыфікацыю ў Дзярждуму пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і РФ ад 25 лістапада 2011 года аб дзяржкрэдыце на $10 млрд для будаўніцтва БелАЭС.

У дакуменце адзначаецца, што дамоўленасці аб рэструктурызацыі крэдыту на будаўніцтва БелАЭС былі дасягнутыя на ўзроўні кіраўнікоў урадаў дзвюх краін у чэрвені 2020 года.

Таксама паведамляецца, што ў адпаведнасці з падпісаным пратаколам перыяд выкарыстання крэдыту падоўжаны на 2 гады — з канца 2020 года да канца 2022 года. Прадугледжаны перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930