Знайсці
28.09.2020 / 15:007РусŁacБел

Прыхільнікаў так уразіў «Магутны Божа» ад NaviBand, што гурт вырашыў запісаць гімн цалкам ВІДЭА

Відэа салісткі NaviBand Ксеніі Жук, на якім яна а капэла выконвае песню «Магутны Божа», атрымае працяг — магчыма, гурт запіша песню цалкам. 

«Я б вельмі хацела гэта зрабіць: «Магутны Божа» — адна з маіх улюбёных песень пра Беларусь, я памятаю яе яшчэ з дзяцінства, яна быццам упісана ў мой генетычны код. Калі баліць, заўсёды яе ўспамінаю, а цяпер, канешне, баліць», — кажа спявачка.

Паводле Ксеніі, традыцыя спяваць у храмах з’явілася ў гурце падчас каранавіруса, калі яны з Арцёмам Лук’яненкам шмат вандравалі па Беларусі і аднойчы, калі ў адным з касцёлаў нікога не было, вырашылі ў ім нешта выканаць. Такім чынам з’явіўся і запіс у варшаўскім саборы.

«Думаю, усе зразумелі, пра што я заспявала. «Магутны Божа» — гімн сённяшняй Беларусі. Тое, што сёння адбываецца, — цяжка і балюча, і гэтай песняй мы разам з усімі молімся за нашу краіну».

Гурт NaviBand атрымаў шмат водгукаў на відэазапіс: «Тое, што нас падтрымалі, вельмі прыемна, — цяпер будзем штосьці прыдумляць, але калі ўрэшце мы запішам песню цалкам, гэта будзе імправізацыя». 

ІК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера