Знайсці
25.09.2020 / 09:544РусŁacБел

Шэньчжэнь абагнаў Нью-Ёрк па колькасці хмарачосаў

Сommons.wikimedia.org

Паўднёвакітайскі мегаполіс Шэньчжэнь (правінцыя Гуандун) апярэдзіў Нью-Ёрк па колькасці хмарачосаў, заняўшы па гэтым паказчыку другое месца ў свеце пасля Ганконга. Пра гэта сведчаць звесткі міжнароднага Савета па вышынных будынках і гарадскім асяроддзі.

У цяперашні час у Шэньчжэні, што быў сорак гадоў таму рыбацкай вёсачкай, зарэгістравана 289 вежаў са шкла і бетону. Гаворка ідзе аб цалкам пабудаваных гмахах вышынёй ад 150 метраў (у сярэднім парадку 40 паверхаў) і болей.

У найбуйнейшым амерыканскім мегаполісе такіх налічваецца 283.

Першае месца ў гэтым рэйтынгу працягвае ўпэўнена ўтрымліваць Ганконг з паказчыкам 354. У пяцёрку лідараў таксама ўвайшлі Дубай (202) і Шанхай (165).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера