Знайсці
24.09.2020 / 10:4019РусŁacБел

Сын Уладзіміра Макея звольніўся з МЗС

Інфармацыю пра тое, што Віталь Макей звольніўся з МЗС, «НН» пацвердзіла некалькі ніяк не звязаных паміж сабой крыніц.

Віталь Макей.

Апошнія тры гады Віталь Макей адпрацаваў у цэнтральным апараце МЗС. Ён быў старшым дарадцам упраўлення ўстойлівага развіцця галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі.

Да гэтага сын кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея папрацаваў дарадцам па эканамічных і экалагічных пытаннях у прадстаўніцтве Беларусі пры ААН. А яшчэ раней быў першым сакратаром пасольства Беларусі ў Аўстрыі.

«НН» паспрабавала спраўдзіць гэтую інфармацыю ў самога Віталя Макея, але ён адказаў наступнае: «Я ўстрымаюся ад адказу. Спадзяюся на ваша разуменне».

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз таксама адмовіўся пацвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю, ён спаслаўся на тое, што ніколі не каментуе кадравую палітыку ведамства.

Таксама «НН» стала вядома, што з працы сышла намесніца начальніка службы дзяржаўнага пратакола, начальнік аддзелу візітаў Таццяна Федаровіч. Яна 23 верасня развітвалася з калектывам.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031