Знайсці
21.09.2020 / 11:04РусŁacБел

БПС-Сбербанк запусціў Fitbit Pay у Беларусі

БПС-Сбербанк запусціў сэрвіс Fitbit Pay, які дазваляе аплачваць пакупкі фітнес-бранзалетамі і разумнымі гадзіннікамі Fitbit. Карыстацца ім могуць уладальнікі карт Visa БПС-Сбербанка.

Сэрвіс працуе з выкарыстаннем тэхналогіі NFC (Near Field Communication). Для разлікаў трэба прывязаць карту БПС-Сбербанка да электроннага кашалька FitBit. Разлічыцца з дапамогай Fitbit Pay можна ў любой краме, кафэ або аптэцы, якія прымаюць бескантактную аплату. Таксама яны спатрэбяцца для аплаты праезду ў метро і на чыгунцы. Карыстацца сэрвісам можна як у Беларусі, так і за мяжой.

Усе транзакцыі надзейна абаронены: замест звестак аплатнай карты фармуецца зашыфраваны ключ (токен). Нумар карты і іншыя персанальныя звесткі не захоўваюцца на бранзалеце або гадзінніках і не перадаюцца прадаўцам.

Для запуску сэрвісу трэба ўсталяваць на смартфон дадатак Fitbit і выбраць у ім сваю прылада са спісу. Пасля гэтага трэба стварыць электронны кашалёк, абараніць яго паролем і дадаць карту да кашалька.

Пры аплаце бранзалетам трэба націснуць кнопку і клікнуць па іконцы кашалька, пасля чаго — увесці пароль, выбраць картку і паднесці прыладу да тэрмінала. Аплата адбываецца імгненна. Камісія ў Fitbit Pay адсутнічае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера