Знайсці
15.09.2020 / 13:563РусŁacБел

Пасля мітынгу клічуць на «размову» ў міліцыю — што рабіць?

Апошнім часам некаторым людзям, якія ўдзельнічалі ў мітынгах і маршах, тэлефануюць супрацоўнікі міліцыі і запрашаюць іх «зайсці на размову». «Наша Ніва» пацікавілася ў адваката, што рабіць у такіх выпадках.

«Тут у чалавека ёсць тры варыянты паводзінаў: не ісці ўвогуле, ісці аднаму ці ісці з адвакатам, — кажа адвакат Антон Гашынскі. —

Варыянт першы: не ісці. Павесткі не было, адпаведна, адказнасць за няяўку не прадугледжаная, можаце ігнорыць. Але ж да вас могуць прыехаць у кватэру. У такім разе трэба пазваніць адвакату, растлумачыць, што адбываецца, і чакаць яго. Пакуль чакаеце, дзверы можаце не адкрываць — ламаць іх, хутчэй за ўсё, не будуць, бо для гэтага патрэбная санкцыя пракурора. Калі адвакат прыедзе, ён раскажа, што рабіць.

Варыянт два: ісці ў міліцыю аднаму. Варыянт кепскі. Бо на вас могуць аказваць ціск, вы можаце даць паказанні не на сваю карысць: пад пагрозамі ці проста выпадкова. У выніку вас могуць і затрымаць. Ды і калі будзе жаданне, супрацоўнікі могуць проста прыдумаць «непадпарадкаванне работнікам міліцыі», а гэта ўжо значыць пасадку на суткі. Калі вас затрымаюць, то і сваякам, і адвакату пасля будзе цяжка вас знайсці.

Варыянт тры: адразу скарыстацца паслугамі адваката. Гэты варыянт найлепшы. Калі вам тэлефануе міліцыянт, запішыце яго імя, прозвішча, пасаду і месца працы. Пасля тэлефануйце адвакату. Калі і ісці ў міліцыю, то лепш з адвакатам. Ён нейтралізуе ціск на вас і, калі што, зможа аператыўна падняць трывогу, падаць скаргу на дзеянні міліцыі.

Не трэба баяцца. Кожны грамадзянін мае канстытуцыйнае права на юрыдычную дапамогу».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031