Знайсці
03.08.2020 / 08:091РусŁacБел

Экіпаж Crew Dragon вярнуўся на Зямлю

Спушчальная капсула карабля з астранаўтамі NASA Дугласам Харлі і Робертам Бенкенам 2 жніўня у 21:48 прываднілася ў Мексіканскім заліве на поўдзень ад горада Пенсакола (штат Фларыда), піша interfax.by.

Пасадцы папярэднічаў 19-гадзінны аўтаномны палёт, перад якім Crew Dragon паспяхова адстыкаваўся ад Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).

Пілатаваны касмічны карабель ЗША Crew Dragon, распрацаваны кампаніяй SpaceX у рамках камерцыйнага кантракту з NASA, стартаваў у свой выпрабавальны палёт да МКС 30 мая.

У рамках тэставага палёту карабель даставіў на МКС Харлі і Бенкена, якія прапрацавалі там два месяцы разам з расійскімі касманаўтамі Анатолем Іванішыным і Іванам Вагнерам і амерыканскім астранаўтам Крысам Кэсідзі.

Цяперашняя місія Crew Dragon з'яўляецца апошнім буйным выпрабаваннем карабля перад яго сертыфікацыяй NASA для ажыццяўлення рэгулярных камерцыйных пілатаваных палётаў на МКС. У сакавіку 2019 года такі ж карабель здзейсніў першы паспяховы выпрабавальны палёт на станцыю ў беспілотным рэжыме.

Ад 2011 года астранаўты NASA дастаўляюцца на МКС расійскімі караблямі «Саюз», за месцы на якіх амерыканскае касмічнае агенцтва плаціць Расіі. У прыватнасці, у маі NASA дамовілася з Раскосмасам аб куплі за 90,2 млн даляраў аднаго месца на «Саюзе», які ў кастрычніку стартуе да МКС, у сувязі з магчымымі затрымкамі ў пусках наступных місій Crew Dragon да МКС. Паводле звестак NASA, наступны палёт такога пілатаванага карабля да МКС плануецца ажыццявіць у канцы верасня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера