Знайсці
27.07.2020 / 12:30РусŁacБел

Паслухайце, як гучыць кавер на «Перамен» Цоя па-беларуску ў «дыстанцыйна харавым» выкананні

Беларусы зноў сабраліся разам у анлайне, каб праспяваць хіт Віктара Цоя «Перамен». Але па-беларуску! Пераклад зрабіў Андрэй Хадановіч.

Спяваюць так самааддана і шчыра, што сапраўды верыш: яны адбудуцца!

У запісе песні паўдзельнічалі: Станіслаў Мытнік (AKUTE), Алесь Лютыч (:B:N:), Павал Гарадніцкі (РСП), Мікіта Мяцельскі (саксафон), Зміцер Шампанаў (Inomarki), гурт M.T.M, KATEVAN, Сяргей Башлыкевіч, Вадзім Раманаў, Марыя Лысенка, Паліна Дабравольская, Павал Лубчонак, Вольга Франко і іншыя.

Нагадаем, што такія музычныя «сустрэчы» беларусаў адбываюцца ў межах праекта «Спяваем Годна», што ладзіць грамадская кампанія «Годна» сумесна з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход».

Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны. Каб не прапусціць навіны, далучайцеся да тэлеграм-канала і чата «Годна»: https://t.me/hodnaby.

Будзе наступная песня ў анлайн ці афлайн фармаце — яшчэ невядома. Але пра ўсё будзе своечасова паведамлена ў сацыяльных сетках «Годна».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930