Знайсці
26.07.2020 / 13:252РусŁacБел

У Telegram з'явіліся відэазванкі

Код Дурава

Месенджар Telegram запусціў функцыю відэазванкоў. Пакуль гэтая функцыя знаходзіцца ў стадыі тэставання, аднак карыстальнікі iOS могуць скарыстацца ёй ужо зараз, піша lenta.ru 

Для гэтага трэба спампаваць з App Store актуальную версію месенджара. На момант напісання матэрыялу гэта 6.3. Затым трэба 10 разоў націснуць на значок налад у дадатку, каб адкрыць Debug-меню, у якім трэба актываваць Experimental Feature (эксперыментальныя функцыі). Пасля гэтага неабходна зайсці ў профіль «»пацягнуць аватарку» і скарыстацца функцыяй.

Пры гэтым важна, каб суразмоўца выканаў такія ж дзеянні, інакш датэлефанавацца па відэасувязі не атрымаецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера