Знайсці
17.07.2020 / 08:061РусŁacБел

Біёлаг назвала «добрую і дрэнную» высновы са звестак пра імунітэт да каранавіруса

Усё больш даследчыкаў, у асноўным у Кітаі, прыходзяць да высновы, што арганізм захоўвае імунітэт да віруса SARS-CoV-2 на параўнальна кароткі час. На думку доктара біялагічных навук, прафесара Школы сістэмнай біялогіі Універсітэта Джорджа Мэйсана (Вірджынія, ЗША) Анчы Баранавай, існуе некалькі варыянтаў працы імуннага механізму ў гэтым выпадку, з якіх можна зрабіць дрэнную і добрую высновы, піша rbc.ru.

У першым варыянце ёсць верагоднасць, што імунная сістэма некаторых людзей здольная «вычышчаць» вірус з арганізма яшчэ да таго, як ён паспявае сінтэзаваць антыцелы.

«Гэта і добра, і дрэнна. Добра, таму што гэта значыць, што наш імунітэт з каранавіруснай інфекцыяй можа даволі хутка спраўляцца. Дрэнна, бо вірус у такім выпадку выводзіцца занадта хутка, імунная сістэма не паспявае стварыць так званую «антыцельную памяць» да інфекцыі», — патлумачыла яна.

Прычым калі ў многіх людзей антыцелы не паспяваюць сінтэзавацца, то ў дактароў і навукоўцаў не будзе магчымасці даведацца, да якой ступені той ці іншы чалавек абаронены ад каранавіруснай інфекцыі. Што яшчэ горш, «сам чалавек у такой сітуацыі, падобна, застаецца без доўгатэрміновай абароны ад COVID-19», дадала Баранава.

У другім варыянце можа быць, што імунітэт пасля COVID у цэлым выпрацоўваецца слабы і не на доўгі тэрмін. Да такой высновы можна прыйсці, калі вывучыць узровень антыцелаў, які цяпер назіраецца ў некаторых кітайцаў, якія перанеслі COVID-19.

«Няма падстаў казаць, што ў выпадку паўторнай інфекцыі рэактывацыя імунітэту адбудзецца на больш высокім узроўні. Звычайна самыя высокія ўзроўні антыцелаў заўсёды сінтэзуюцца пры першай сустрэчы з інфекцыяй. Адпаведна, пры паўторнай інфекцыі выпрацоўваецца альбо столькі ж антыцелаў, альбо яшчэ менш», — лічыць навуковец.

Акрамя таго, няма пэўнасці, што пры паўторным заражэнні «памяць» імуннай сістэмы прачнецца і яна пачне выпрацоўваць нейтралізуючыя антыцелы. «Так па ідэі павінна адбыцца. Але ці адбудзецца ў выпадку з COVID-19, мы дакладна не ведаем», - падкрэсліла яна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930