Знайсці
13.07.2020 / 08:311РусŁacБел

Навукоўцы: Імунітэт да каранавіруса з часам зніжаецца

Нямецкія навукоўцы высветлілі, што колькасць антыцелаў, якія з'яўляюцца ў арганізме чалавека пасля каранавіруса змяншаецца з часам. Гэта можа паставіць пад сумнеў доўгатэрміновую эфектыўнасць вакцынавання, лічаць яны. Пра гэта паведамляе тэлеканал ZDF са спасылкай на галоўнага доктара інфекцыйнай клінікі Швабінг у Мюнхене Клеменса Вендтнера.

Ён распавёў, што аналізы крыві першых пацыентаў з каранавірусам, якія праходзілі лячэнне ў клініцы Швабінг у студзені, паказалі відавочнае зніжэнне колькасці антыцелаў. «У чатырох з дзевяці пацыентаў мы бачым зніжэнне колькасці антыцелаў па выніках тэсту, які можна праводзіць толькі ў лабараторыі з высокім узроўнем бяспекі», - сказаў Вендтнер. Ён дадаў, што вынікі гэтых даследаванняў кажуць пра тое, што чалавек у далейшым можа заразіцца паўторна, аднак прызнаў, што пакуль уплыў, які гэта можа аказаць на кампанію вакцынацыі, да канца не вывучаны.

Да такой жа высновы прыйшлі і навукоўцы з Каралеўскага каледжа Лондана, піша Guardian. Яны апублікавалі свае даследаванні, якія пацвярджаюць, што колькасць антыцелаў да каранавіруса памяншаецца на працягу некалькіх месяцаў пасля перанесенай хваробы. Даследчыкі назіралі больш за 90 пацыентаў і прыйшлі да высновы, што максімальная колькасць антыцелаў з'яўляецца ў арганізме праз тры тыдні пасля выяўлення сімптомаў. Пасля гэтага іх колькасць пачынае хутка падаць.

Навукоўцы сцвярджаюць, што пасля хваробы 60% людзей мелі моцны імунітэт да COVID-19, але ўжо праз тры месяцы толькі 17% захавалі такі ж узровень адпорнасці хваробе. Колькасць антыцелаў скарацілася ў 23 разы, а ў некаторых людзей іх не ўдалося выявіць зусім, піша rbc.ru.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930