Знайсці
08.07.2020 / 11:395РусŁacБел

Уцёмную. Грамадзянам адмаўляюць у магчымасці даведацца, ці быў прызнаны сапраўдным іх подпіс за кандыдата

Збор подпісаў за Віктара Бабарыку ў Мінску

Грамадзяне, якія спрабавалі даведацца, ці быў прызнаны сапраўдным іх подпіс за кандыдата, атрымліваюць ад камісій адказы пра тое, што «інфармаванне пра даставернасць подпісу не прадугледжанае».

Такім чынам, як выявілася, грамадзяне не маюць ніякага законнага спосабу праверыць, ці не было фальсіфікацый на этапе праверкі даставернасці подпісаў камісіямі.

У мінулыя прэзідэнцкія кампаніі такіх пытанняў не ўзнікала. Але сёлета раптам палова подпісаў, пададзеных за мецэната Віктара Бабарыку і дыпламата Валерыя Цапкалу, былі прызнаныя недаставернымі. Між тым, гэта былі кандыдаты, пікеты па зборы подпісаў за якіх былі масава заўважныя.

Віктар Бабарыка сабраў рэкордную для альтэрнатыўнага кандыдата колькасць подпісаў у сваю падтрымку — каля 430 тысяч, у яго таксама была ініцыятыўная група рэкорднай колькасці — 9000 чалавек.

Пасля гэтага Бабарыку арыштавалі, а подпісам зрабілі селекцыю за закрытымі дзвярыма выбарчых камісій, якія на 99% складаюцца з лукашэнкаўцаў. Прыкладна 2000 незалежных кандыдатаў у выбарчыя камісіі было адмоўлена — камісіі ўтвараюць выканкамы, кіраўніцтва якіх прызначаецца Аляксандрам Лукашэнкам ці ўзгадняецца з ім, што ўтварае замкнёнае кола.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930