Знайсці
05.07.2020 / 11:141РусŁacБел

Доктар назваў тэрміны другой хвалі каранавіруса

Новую хвалю каранавіруснай інфекцыі варта чакаць у лістападзе — снежні. Пра гэта заявіў экс-кіраўнік сусветнага прафсаюза дактароў WMA прафесар Леанід Эйдэльман, піша ria.ru.

Па словах Эйдельмана, да новай хвалі захворвання трэба сур'ёзна рыхтавацца, бо яна можа быць ускладненая сезонным выбухам ВРВІ з падобнымі на COVID-19 сімптомамі.

«Трэба разумець, што ў лістападзе — снежні будзе рост, як штогод, рэспіраторных захворванняў. Таму будзе цяжка адрозніць хворых, якія кашляюць, чхаюць, ад тых, у каго COVID-19. У гэтым вялікая праблема», — сказаў доктар.

На яго думку, восеньская хваля каранавіруснай інфекцыі будзе значнейшая за вяснова-летнюю ў сувязі з адменай каранцінных абмежаванняў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930