Знайсці
04.07.2020 / 19:572РусŁacБел

У ЗША знайшлі новую мутацыю каранавіруса SARS-CoV-2

Навукоўцы выявілі, што новы мутантны варыянт каранавіруса SARS-CoV-2 распаўсюдзіўся з Еўропы ў ЗША. Гэтая мутацыя павышае імавернасць заражэння людзей вірусам, але, хутчэй за ўсё, працяканне хваробы застаецца такім самым, мяркуюць аўтары навуковай працы, піша CNN.

Каманда навукоўцаў правяла эксперыменты з удзелам людзей, жывёл і клетак, якія паказваюць, што мутантная версія сустракаецца часцей і з'яўляецца больш заразнай, чым іншыя версіі.

Мутацыя ўплывае на рэшткавы бялок — структуру, якую вірус выкарыстоўвае для пранікнення ў клеткі, якія ён заражае. Зараз даследнікі правяраюць, ці ўплывае гэта на магчымасць кантролю віруса з дапамогай вакцыны. Справа ў тым, што вакцыны, якія тэстуюцца цяпер, былі зроблены з выкарыстаннем больш старых штамаў віруса.

Даследчыкі называюць новую мутацыю G614, і яны адзначаюць, што яна амаль цалкам замяніла першую версію, распаўсюджаную ў Еўропе і ЗША, пад назвай D614.

Да 1 сакавіка 2020 года варыянт G614 быў рэдкім за межамі Еўропы, але ў канцы сакавіка яго частата ўзрасла ва ўсім свеце. Даследнікі сцвярджаюць, што новая версія, імаверна, хутчэй размнажаецца ў верхніх дыхальных шляхах — у носе, пазухах і горле.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера