Знайсці
28.06.2020 / 21:29РусŁacБел

Навукоўцы: Каранавірус можа мець шматгадовыя наступствы для здароўя

Першапачатковыя здагадкі, што COVID-19 аказвае негатыўны ўплыў толькі на органы дыхання, аказаліся нявернымі, паведамляе Reuters.

Навукоўцы ў даследчых цэнтрах у ЗША прыйшлі да высновы, што хвароба наносіць удар па ўсім арганізме чалавека, а яе негатыўныя наступствы могуць адбівацца яшчэ шмат гадоў.

Аказалася, што каранавірус б'е і па сэрцы, і па печані, і па нырках. Спачатку меркавалася, што гэта рэспіраторнае захворванне. Навукоўцы падумаць не маглі, што запаленне лёгкіх толькі першая стадыя. Негатыўнымі наступствамі хваробы могуць быць пагаршэнне згусальнасці крыві, моцныя галаўныя болі, галавакружэнне.

Негатыўныя наступствы каранавіруса сталі сюрпрызам для навукоўцаў. Калі спачатку дактароў больш цікавіла, як працякае хвароба ў пацыентаў з хранічнымі захворваннямі, то цяпер не менш важна зразумець, як праходзіць працэс аднаўлення ў тых, хто перанёс каранавірус без шпіталізацыі.

Хоць у сярэднім каранавірус трымаецца ў чалавечым арганізме 2-3 тыдні, у 10% выпадках сімптомы застаюцца нават пры ўжо адмоўным тэсце. Гаворка ідзе ў тым ліку пра страту нюху і смаку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930