Знайсці
20.06.2020 / 23:0137РусŁacБел

Мінскі святар выступае супраць дэманстрацыі кліпа, знятага на фоне касцёла святога Роха

Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), канонік ксёндз Юрый Санько просіць аўтараў і арганізатараў музычнага кліпа NELUBOV’ устрымацца ад яго дэманстрацыі, паведамляе Мінск-Навіны.

Песню выконвае Аляксандра Салавейчык (Nagaina), рэжысёр — Данііл Філіповіч. Прэм'ера кліпа адбудзецца 21 чэрвеня ў адным са сталічных бараў.

— У планаваным да паказу кліпе выкарыстоўваюцца кадры, якія былі зняты ў памяшканнях касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску і на прылеглай тэрыторыі без якога-небудзь дазволу і ўзгаднення, — кажа Юрый Санько. — Я толькі папярэдне растлумачыў стваральнікам кліпа, што сама па сабе здымка памяшканняў храма і прылеглай тэрыторыі не з'яўляецца правапарушэннем і можа ажыццяўляцца свабодна, пры ўмове выканання парадку і павагі рэлігійных пачуццяў нашых парафіян. У нас няма ні магчымасці, ні жадання ажыццяўляць нагляд і цэнзуру падчас здымак. Паказаны мне для прагляду варыянт кліпа выклікаў пачуццё глыбокага абурэння. Не аспрэчваючы высокі прафесіяналізм стваральнікаў, хачу падкрэсліць, што ў кліпе выкарыстоўваюцца непрыстойныя з пункту гледжання хрысціянскай маралі сцэны сэксуальнага характару, гвалту і згубных прыхільнасцяў на фоне алтара касцёла Найсвяцейшай Тройцы і месцаў на прылеглай да храма тэрыторыі, што візуальна адрозніваюцца і індывідуальна вызначаныя. Па гэтай прычыне прашу аўтараў і арганізатараў прэм'ернага паказу гэтага твора ўстрымацца ад яго дэманстрацыі.

Адпаведны зварот ксёндз накіраваў аўтарам кліпа і арганізатарам паказу. Ён не выключае, што ў выпадку публічнай дэманстрацыі відэа парафіяне касцёла для абароны сваіх рэлігійных пачуццяў і правоў могуць звярнуцца ў праваахоўныя органы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера