Знайсці
05.06.2020 / 14:332РусŁacБел

Серыял «Чарнобыль» атрымаў 14 намінацый на прэмію Bafta

Джошуа Ліз у ролі інжынера Ігара Кіршэнбаума у серыяле «Чарнобыль», SKY UK/HBO

Серыял «Чарнобыль» стаў лідарам па колькасці намінацый на брытанскую прэмію Bafta для тэлебачання, піша Бі-бі-сі.

Серыял, зроблены Sky Atlantic і HBO, заснаваны на рэальных падзеях Чарнобыльскай катастрофы 1986 года.

«Чарнобыль» быў намінаваны ў 14 намінацыях, і ён, разам з серыялам «Забіваючы Еву», цяпер дзеліць першае месца па колькасці намінацый у гісторыі прэміі, якая існуе з 1955 года.

Усяго «Чарнобыль» мае тры намінацыі сярод галоўных узнагарод і 11 сярод тэхнічных (праца аператара і іншыя). Серыял Netflix «Карона» (The Crown) атрымала сем намінацый.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930