Знайсці
06.06.2020 / 10:222РусŁacБел

Музыка пандэміі. Што мы слухалі ў маі — найцікавейшыя альбомы месяца АЎДЫЯ

Вашай увазе традыцыйны агляд найбольш цікавых, на наш погляд, музычных навінак мінулага месяца. Цешыць, што апошнім часам ва ўсіх нашых падборках знаходзіцца месца для беларускай музыкі.

UZARI - Say Wow

Юрый Наўроцкі працягвае свае музычныя эксперыменты, і пасля беларускамоўнай «Падзякі сэрца» запісаў англамоўны альбом.

Восем непадобных адзін да аднаго трэкаў, якія павінны стаць саўндтрэкам вашага лета.

Moby — All Visible Objects

Гэты альбом можна назваць дзіцём пандэміі, бо быў запісаны ў хатняй студыі.

Дыджэй, які ў апошнія гады больш вядомы як веган і актывіст, спрабуе дэканструяваць сваю музыку. Гэта спакойны, глыбокі і мірны альбом, але досыць дэпрэсіўны, нібы хмары.

Charlie XCX — How I'm Feeling Now

Яшчэ адзін альбом, што нарадзіўся ва ўмовах хатняй ізаляцыі. Але тут яшчэ цікавей — у якасці інструментаў было выкарыстана толькі тое, што было пад рукой.

На вынікі гэты не паўплывала ніяк, атрымаўся досыць якасны поп-альбом.

Perfume Genius — Set My Heart on Fire Immediately

Амерыканскі выканаўца Майк Адрэас ў маі выпусціў свой пяты сольны альбом, першы з 2017 года. 

Пра працу над альбомам Майк сказаў наступнае: «Я заўсёды запісваю музыку толькі ў сваім пакоі, блукаю па ім і на сцены лезу. Ніколі ад гэтага не стамляўся, і працаваў толькі сола. Думаю, цяпер гэта адчуваецца ў музыцы».

Einstürzende Neubauten — Alles in Allem

Адзін з найбольш паважаных і вядомых нямецкіх гуртоў, чыю назву складана прачытаць без памылак, да свайго 40-годдзя выпусціў новы альбом.

Гурт, вядомы выкарыстаннем у якасці музычных інструментаў нязвыклых рэчаў кшталту металічных лістоў, прысвяцілі свой новы альбом роднаму Берліну.

The 1975 — Notes on a Conditional Form

Чацвёрты альбом The 1975 адкрывае трэк прамова Грэты Тунберг, якая пакладзена на музычнае суправаджэнне. Менавіта Тунберг стала першым запрошаным артыстам на альбоме. Лідар гурта Мэцью Хілі назваў Грэту крыніцай натхнення.

Гурт стаў звышсур'ёзнымі, і цяпер прыхільнікі мучаюцца ў думках, ці пасуе гэта брытанцам.

Donny Benet — Mr Experience

Не, гэта не рэінкарнацыя «Песняроў», гэта — новы рэліз аўстралійскага музыкі і шоумэна Доні Бэнэ.

Змесціва адпавядае вокладцы, аформленай ў стылі поп-выканаўцаў 70-х. Яшчэ адзін кандыдат ў катэгорыі «саўндтрэк лета».

Diplo — Diplo Presents Thomas Wesley Chapter 1: Snake Oil

Адзін з самых найбольш папулярных EDM-прадусараў ў свеце Diplo выпусціў праект «Diplo Presents Thomas Wesley, Chapter 1: Snake Oil», у якім інтэрпрэтуе кантры-музыку.

Дыджэй займаўся анансаваннем праекту на працягу апошніх некалькіх месяцаў. «Я ведаю, што гэта смутны час для маіх прыхільнікаў. Мала таго, што глабальная пандэмія перабудоўвае музычную індустрыю, так яшчэ 73-й у спісе найлепшых дыджэяў у свеце выпускае кантры-альбом … Гэта бессэнсоўна, але гэта найлепшы альбом, які я калі-небудзь выпускаў. Я абяцаю. Нават мае мама і тата казалі мне пра гэта «, — напісаў Diplo ў інстаграме.

Lady Gaga — Chromatica

Адна з найбольш уплывовых і вядомых выканаўцаў у свеце прыканцы мая выпусціла свой новы альбом Chromatica, які без затрымак пачаў рваць сусветныя чарты.

Lady Gaga вяртаецца да чыстага танцавальнага саўнду, з якога некалі пачыналася скарэнне музычных вяршынь.

А што вы слухалі з музычных навінак?

Нашы папярэднія агляды:

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера