Знайсці
23.05.2020 / 11:57РусŁacБел

«Акадэмкніга» прапануе кнігу прозы Уладзіміра Сіўчыкава

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

Кнігу прозы Уладзіміра Сіўчыкава склалі дасціпныя і фрывольныя тэксты, іранічна-займальныя і лёгка чытэльныя жыццёвыя показкі, а часам і трагікамічныя гісторыі ды фацэцыі, а таксама нататкі пра айчынныя ды заакіянскія вандроўкі. 

«Абраная Сіўчыкавым класічная форма фацэцыі, вядомая яшчэ з часоў італьянскага Адраджэння, арганічна прыжылася на беларускай глебе. Па-мастацку, мазкамі накідваючы фарбы, аўтар стварае «лапікавую коўдру», адметнае палатно эпохі, дзе паяднаны лёсы, характары, сюжэты і ідэі, — адзначае літаратурны крытык Янка Лайкоў.

— Займальныя, часцяком фрывольныя фацэцыі, што ўвайшлі ў зборнік — своеасаблівая хроніка жыцця сучаснай літаратурнай і мастацкай багемы, прычым за сатырай тут хаваецца мараль, а за самаіроніяй — глыбокі роздум. Часам прарываецца ў яго развагах смутак: у прыватнасці, ён шкадуе, што ў сталіцы сёння «…куды часцей пачуеш не беларускую, а кітайскую ці арабскую мовы».

Гумар Сіўчыкава хоць і дасціпны, але не абразлівы. Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, выдаўцы ў ягоных аповедах — звычайныя жывыя людзі, разам з якімі ён жартуе, радуецца, смуткуе, і над імі ж, здараецца, раз-пораз нязлосна пакеплівае.

Шмат каго з персанажаў аўтар зашыфроўвае, пакідаючы ад прозвішчаў толькі першыя літары. Але дапытлівы чытач, безумоўна, пазнае ў кнізе Янку Сіпакова, Генадзя Бураўкіна, Змітра Коласа, Анатоля Клышку ды іншых… Сустрэнуцца на старонках кнігі і Янка Купала, і Уладзімір Караткевіч з Адамам Мальдзісам, а таксама Янка Брыль, Іван Міско — пра кожнага з іх аўтар мае што распавесці».

Набыць гэту ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930