Знайсці
14.05.2020 / 15:124РусŁacБел

Кватэры ў Мінску патаннелі за красавік на $33 за метр 

Сярэдняя цана прададзеных кватэр у Мінску знізілася на 2,4% і склала па выніках красавіка 1354 $/м2, піша realt.by. Гэта вельмі істотная карэкцыя для аднаго месяца — максімальная за апошнія 4 гады. Калі ўзяць 1- і 2-пакаёвыя кватэры, то тэмпы падзення цэнаў на іх увогуле адпавядалі горшым месяцам 2015—2016 гадоў.

У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай (+медыянны абсалютны кошт):

  • 1-пакаёвыя кватэры: 1439 $/м2 (-4,8% за месяц) — $49 050;
  • 2-пакаёвыя кватэры: 1296 $/м2 (-4,3%) — $61 200;
  • 3-пакаёвыя кватэры: 1267 $/м2 (+1,6%) — $86 100;
  • 4-пакаёвыя кватэры: 1198 $/м2 (-2,0%) — $94 600.

Цікава, што колькасць угодаў знізілася ўдвая ў параўнанні з сакавіком (603 продажы ў красавіку супраць 1241 продажу ў сакавіку), хаця колькасць прапаноў вырасла (+516). 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930