Знайсці
06.05.2020 / 14:5043РусŁacБел

Святлана Алексіевіч купіла ў «доме Чыжа» не адны, а двое апартаментаў

Траецкае прадмесце і «Дом Чыжа» (у цэнтры). Кватэры ў ім цяпер каштуюць па $2500 за метр, фота Planetabelarus.by

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч валодае адразу дзвюма кватэрамі ў скандальна вядомым «доме Чыжа» па адрасе Старажоўская, 6 у Мінску.

У красавіку 2016 года яна набыла свае першыя апартаменты ў «доме Чыжа» — плошчай 122,7 кв. м. Тая кватэра каштавала ёй $325 тысяч.

Чытайце: Святлана Алексіевіч набыла апартаменты ў «доме Чыжа»

Алексіевіч тлумачыла свой выбар: доўгі час яна жыла ў суседнім доме па адрасе Старажоўская, 8. Там ёй належала двухпакаёўка плошчай каля 50 кв. м, застаўленая кнігамі. Пісьменніцы настолькі падабаўся від на Свіслач, што яна не хацела яго губляць.

Навіна пра куплю кватэры ў «доме Чыжа» выклікала неадназначную рэакцыю грамадства. Эстэтыка гэтага будынка злуе многіх мінчукоў. 

«Справа не толькі ва мне. Гэта наогул стаўленне да чалавека, які трошкі падняўся. Гэта праблема такога небагатага грамадства. Несправядлівая праблема. Чамусьці нікога не бянтэжыць замак, у якім жыве Галкін з Пугачовай. Гэта ўсё наогул мільёны каштуе. А вось у мяне чамусьці так, хоць я проста купіла кватэру ў тым жа доме, толькі большую, паколькі я прывыкла да віду, гэта вельмі прыгожы від. Я думаю, што людзі потым зразумеюць, што нічога ў гэтым няма, што чалавек, які зарабіў, можа сабе дазволіць, што ён хоча», — каментавала сітуацыю нобелеўская лаўрэатка.

Як стала вядома «Нашай Ніве», праз некалькі месяцаў пасля першай здзелкі, у верасні 2016 года, Святлана Алексіевіч набыла яшчэ адну кватэру ў «доме Чыжа». Яе плошча — 145,3 кв. м. Ранейшы гаспадар — бізнэсмен у сферы турызму.

А яшчэ амаль праз год, у жніўні 2017 года, Алексіевіч прадала сваю старую двухпакаёўку ў суседнім доме.

Чытайце. «Святлана Алексіевіч аддае перавагу рустыкальнаму стылю» — інтэр'еры катэджа ў Сілічах ФОТА

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера