Знайсці
26.04.2020 / 16:5837РусŁacБел

Мінчук прапанаваў новы дызайн адрасных таблічак ФОТА

Мінскі дызайнер Ігнат Плотнікаў працуе ў IT-кампаніі і час ад часу для душы робіць розныя праекты, звязаныя з паляпшэннем візуальнага асяроддзя Мінска і Беларусі. Сёння дызайнер прадстаўляе свой варыянт аншлагаў (адрасных таблічак) для Мінска. Пра дызайн-рашэнне напісаў інтэрнэт-часопіс пра Мінск citydog.by.

Дызайнер заўважыў, што ў Мінску на дамах вісяць розныя таблічкі, вельмі розныя: «Я не магу зразумець, чаму нумар дома і назва вуліцы напісана зусім розным шрыфтам. Чаму ў назвы ёсць засечкі, а ў нумара няма? І чаму доўгая назва набрана такім вузкім шрыфтам, як быццам яго проста механічна сціснулі?» — дзівіцца Ігнат. 

Ён распавёў, чым натхняўся пры стварэнні новых адрасных паказальнікаў:

— Старымі светлымі і цёмнымі савецкімі таблічкамі, якія яшчэ можна знайсці на некаторых будынках і на старых фотаздымках. Напэўна, многія памятаюць белыя таблічкі з сінім шрыфтам, а некаторыя маглі заўважыць і яшчэ больш старыя і рэдкія — цёмныя прыклады, як на плошчы Перамогі.

Фота старых мінскіх таблічак. Крыніцы: Onliner.by, alamy stock photo, невядомыя крыніцы

— Для сваіх таблічак я абраў форму простага прамавугольніка, для выразнасці дадаў «вушкі», каб мацаваць да сцяны, — прадстаўляе свой праект Ігнат. — Таблічка плоская і металічная і выконваецца ў 4 асноўных памерах, дзякуючы чаму кароткія і доўгія назвы вуліц глядзяцца аднолькава гарманічна.

У верхняй частцы таблічкі напісаны нумары дамоў злева і справа, каб дапамагчы чалавеку зарыентавацца і выбраць кірунак.

Для таблічак абраны шрыфт падвышанай чытэльнасці FF DIN (Alternate), створаны ў першай палове ХХ стагоддзя і шмат разоў дапрацаваны і дапоўнены. Дарэчы, разнавіднасць менавіта гэтага шрыфта выкарыстоўваецца на нашых аўтамабільных нумарных знаках.

На таблічках у цэнтры горада і месцах, цікавых для замежнікаў, дададзеная транслітарацыя.

На дамах у пачатку вуліцы можна размясціць інфармацыю пра чалавека або падзеі, у гонар якога ці якой названая вуліца.

Асобную ўвагу трэба надаць размяшчэнню таблічкі і нумара на будынку. Таблічка павінна быць размешчана на бачным месцы з боку вуліцы і гарманічна ўпісвацца ў архітэктуру будынка: напрыклад, пасярэдзіне паміж краем будынка і аконным праёмам. Яна павінна быць прымацаваная так, каб чалавеку не трэба было высока закідаць галаву.

Адрасная таблічка схаваная за калонай на будынку на Незалежнасці, 84а

Як цяпер, як за мяжой — і як магло б быць у Мінску 

— Я з радасцю падару праект Мінгарвыканкаму, калі ён ім цікавы, — запэўнівае Ігнат.

citydog.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера