Знайсці
02.04.2020 / 15:551РусŁacБел

Аўтацэнтр «Шкода» запусціў у Мінску бяспечныя тэст-драйвы. Як гэта працуе?

Skoda перайшла ў Мінску на бяспечныя тэст-драйвы. Аўтамабілі перад кожнай паездкай праходзяць дэзынфекцыю ўнутры і звонку, а ўдзельнікі атрымліваюць маскі і пальчаткі. Новы фармат асвоілі ўсе салоны ў сталіцы, тое ж самае рэкамендуюць зрабіць дылерам у рэгіёнах.

Бяспечны тэст-драйв адрозніваецца ад звычайнага падвышанай абаронай ад вірусаў і мікробаў. Перад кожнай паездкай спецыяліст аўтацэнтра дэзінфікуе асноўныя кропкі, на якія для нагляднасці нанесеныя спецыяльныя маркеры. Для кіроўцы і пасажыра ў салоне усталяваны антысептык-пульверызатар.

Тэст-драйв праходзіць у масцы і пальчатках, а рукі можна апрацаваць адмысловым растворам. Руль пакрыты чахлом, які здымаюць толькі перад паездкай. Па вяртанні аўтамабіль зноў праходзіць дэзінфекцыю.

На бяспечны тэст-драйв можна ўзяць усё мадэлі. Сярод навінак — абноўлены красовер Skoda Karoq і дызельная версія пазадарожніка Skoda Kodiaq.

У Беларусі таксама запушчана бескантактныя купля аўтамабіля. Выбар камплектацыі, афармленне і аплата ажыццяўляецца ў анлайне. Таксама Skoda ўвяла бяспечную прыёмку машыны ў сэрвіс, што дазваляе пазбягаць наведвання аўтацэнтра. Механіка простая: уладальнік аўтамабіля прыязджае на паркоўку, да яго падыходзіць спецыяліст у масцы і пальчатках і афармляе дакументы. Калі ўсё гатова, аўтамабіль можна забраць у тым жа месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930