Знайсці
27.02.2020 / 18:481РусŁacБел

У змяшанай эстафеце на чэмпіянаце Еўропы ў Раўбічах перамаглі ўкраінцы

Беларускія спартсмены сталі чацвёртымі ў змяшанай эстафеце на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які праходзіць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».

На найвышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася зборная Украіны, якая паказала час 1 гадзіну 11 хвілін 32,1 секунды. На другой пазіцыі размясцілася каманда Расіі (адставанне 32,2 секунды). Бронзавы медаль заваявалі нарвежскія біятланісты (адставанне 33,7 секунды).

Беларуская каманда ў складзе Дзінары Алімбекавай, Ірыны Крыўко, Антона Смольскага і Сяргея Бачарнікава саступіла пераможцам гонкі 40,4 секунды.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера