Знайсці
20.02.2020 / 16:132РусŁacБел

Квэст да Дня роднай мовы пройдзе ў Мінску, Лідзе і Магілёве

Ці будзеце вы адзначаць Дзень роднай мовы, залежыць ад вас. Але калі ўжо вырашылі для сябе, што родная мова займае важную частку вашага сэрца, вось адзін з варыянтаў, як аддаць пашану роднай мове, а таксама цікава прабавіць час — удзельнічаць у «Моўным квэсце».

Каб узяць удзел, перш-наперш трэба ўсталяваць мабільны дадатак SAY.BY, даступны для Android і iOS, і апынуцца ў адной з лакацый правядзення квэсту:

- у суботу 22 лютага ў Мінску на «Мова Фэсце». У гэтым месцы да заданняў ад SAY.BY будуць далучаны ўжо не віртуальныя, а рэальныя заданні ад партнёраў свята;

- у суботу, але ўжо ў Лідзе, дзе квэст аб’яднае 3 лідскія кавярні, якія шануюць і падтрымліваюць родную мову. Чаго толькі вартыя іхнія назвы: «Тутака», «Тамака», «Добрая кава»!

- у нядзелю 23 лютага ў магілёўскай кавярні «Шпаркі лось», адной з галоўных рыс якога з’яўляецца беларускамоўнае абслугоўванне.

Сутнасць квэсту — адшукаць і адсканаваць адмысловым дадаткам «сакрэтныя коды беларускага арнаменту», што фактычна ўяўляюць сабой стылізаваныя QR-коды. Кожны код адкрывае заданне, якое неабходна выканаць.

Яшчэ адзін варыянт, як апынуцца ў лакацыі правядзення квэсту — працаваць у кампаніі, якая вырашыла правесці прыватны варыянт квэсту для сваіх супрацоўнікаў.

Спіс лакацый правядзення квэсту, а таксама правілы можна паглядзець па спасылцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера