Знайсці
17.02.2020 / 13:346РусŁacБел

Міністр фінансаў: Рыхтуецца ўказ па зменах у выплаце дарожнага збору

Пра гэта распавёў журналістам кіраўнік ведамства Максім Ермаловіч, піша БелТА.

«Мы працуем над падрыхтоўкай праекта ўказа, які трохі змяняе сістэму збірання платы за дарожную інфраструктуру, устанаўлівае больш справядлівы механізм яе выплаты для тых людзей, якія непастаянна выкарыстоўваюць транспарт, — расказаў міністр. — Але ў цэлым гаворка ідзе аб захаванні існуючага парадку выплаты дарожнага збору з пашырэннем льгот для асобных катэгорый, зменай перыядычнасці выплаты, зніжкамі для тых, хто гатовы аплачваць на даўжэйшы тэрмін».

Па словах Максіма Ермаловіча, змены ў цэлым накіраваны на паляпшэнне існуючай сістэмы. «Такі праект указа Міністэрства фінансаў падрыхтавала, уносіць яго на разгляд урада. Будзем абмяркоўваць і дакладваць кіраўніку дзяржавы», — сказаў ён.

Міністр удакладніў, што, на думку Мінфіна, дарожны збор будзе адвязаны ад праходжання тэхагляду. «Будзе іншая сістэма кантролю. Разглядаюцца варыянты, калі будзе тэхнічная гатоўнасць да ўвядзення новай сістэмы. Акрамя таго, будуць устаноўлены больш справядлівыя і прымальныя для насельніцтва механізмы выплаты», — дадаў Максім Ермаловіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930