Знайсці
17.01.2020 / 12:2531РусŁacБел

Наталля Качанава дабудавала катэдж у Драздах — і перапісала на дзяцей ФОТЫ

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава дабудавала свой катэдж у элітным раёне Вяснінка («Дразды-2»). Але, як і многія іншыя чыноўнікі, не захацела лічыцца гаспадаром дарагой нерухомасці.

Як стала вядома «Нашай Ніве», у снежні 2019 года яна падарыла дом дзвюм дочкам.

Цяпер катэдж плошчай каля 320 квадратных метраў належыць у роўных долях сёстрам Вользе Гардашук і Алене Каладынскай.

Старэйшая Вольга па адукацыі педыятр. Яна скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, а пасля разам з мужам працавала ў раддоме ў Наваполацку.

Вольга Гардашук, фота «Укантакце»

Малодшая Алена адвучылася на гісторыка-філалагічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Алена Каладынская, фота «Укантакце»

Качанава атрымала ўчастак для будаўніцтва ў Драздах-2 у 2016 годзе. Высветлілася, што яе ўключылі ў спецчаргу.

Чытайце. Як Качанава за паўгода абагнала ў чарзе на жыллё 10530 жыхароў Цэнтральнага раёна Мінска

Суседзі Качанавай — генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, касманаўт Алег Навіцкі і спартсменка Аляксандра Герасіменя.

Чытайце:

Гісторыя жыцця Наталлі Качанавай: як валейбалістка з водаканала стала самай высокапастаўленай жанчынай Беларусі

Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Браніслаў Юрэвіч, фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930