Прэм’еру оперы «Набука» перанеслі з сакавіка на невядомы тэрмін
Беларускі тэатр оперы і балета анансаваў прэм’еру новай рэдакцыі знакамітай оперы Джузэпэ Вэрдзі «Набука» даўно.
Але чытачы «Нашай Нівы» звярнулі ўвагу на тое, што афіша оперы раптоўна знікла з сайту тэатра.
«Наша Ніва» даведалася, што ж стала прычынай гэтага:
«Сапраўды, опера ў сакавіку не адбудзецца. Але тэатр працягвае працаваць над ёй, ніхто ад «Набука» не адмаўляецца. Калі адбудзецца прэм’ера, сказаць цяжка. Думаем і пра месца. Магчыма, першае канцэртнае выкананне оперы адбудзецца ў Нясвіжы», — растлумачылі ў тэатры.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера