Знайсці
30.10.2019 / 11:5520РусŁacБел

Рыкі Марцін і Джван Ёсэф зноў сталі бацькамі

Некалькі гадзін таму 47-гадовы Рыкі Марцін і яго 35-гадовы муж Джван Ёсэф паведамілі прыхільнікам радасную навіну — нарадзіўся іх сын Рэн Марцін-Ёсэф. Для Марціна нованароджаны стаў чацвёртым дзіцем, а для Джвана — другім. Дзіця з'явілася на свет з дапамогай сурагатнай маці.

Сваім шчасцем маладыя бацькі падзяліліся на сваіх Instagram-старонках. Пасты Марцін і Ёсеф суправадзілі здымкам, на якім пазіруюць з нованароджаным сынам.

«Нарадзіўся наш сын Рэн Марцін-Ёсэф», падпісаў фота спявак

«Наш малы Рэн Марцін-Ёсэф ужо тут», — напісаў у сваім допісе шведска-сірыйскі мастак.

Нагадаем, што ў канцы верасня Рыкі Марцін паведаміў, што яны з мужам хутка зноў стануць бацькамі. Гэтай навіной спявак падзяліўся ў сваёй прамове, якую прамовіў падчас урачыстага вячэры Human Rights Campaign.

Рыкі Марцін і яго муж чацвёрты раз стануць бацькамі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера